Усе навіны

Трэнер Бельгіі Марцінес: «Мы будзем гатовыя да гульні супраць Харватыі»

27 лістапада 2022, 23:13

Галоўны трэнер зборнай Бельгіі Раберта Марцінес пракаментаваў паражэнне ў матчы ЧС-2022 супраць Марока (0:2).

«Гэта дрэнны вынік. Першы гол Марока стаў вырашальным. Мы так абараняемся падчас стандартаў ужо 6 год. Мне давядзецца яшчэ раз глядзець відэа, але нічога дрэннага ў арганізацыі не было.

У першым тайме мы не скарысталіся магчымасцямі, якія ў нас былі. Пасля гала гульня кардынальна памянялася. У нас быў недастаткова добры кантроль мяча, каб стварыць суперніку праблемы. Мы не ўваходзілі ў небяспечныя зоны, каб зраўняць лік.

Цяпер павінны быць адзінымі. Я добра ведаю гэтую групу, мы будзем гатовы да гульні супраць Харватыі», – сказаў Марцінес.

Пасля двух тураў бельгійцы маюць у актыве 3 ачкі (столькі ж у мараканцаў), харваты – 4.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com