Усе навіны

Раналду можа прапусціць матч з Паўднёвай Карэяй

1 снежня 2022, 18:08

Форвард зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду можа не згуляць у матчы 3-га тура групавога турніру ЧС-2022 супраць Паўднёвай Карэі, паведаміў галоўны трэнер каманды Фернанду Сантуш.

«Паглядзім. У прынцыпе ён хутка пачне трэніравацца. Я не ведаю, яго шанцы згуляць 50 на 50, калі ён пачне трэніравацца ў звычайным рэжыме.

Раналду быў заменены ў абодвух матчах. У нас ёсць план на выпадак, калі ён не зможа згуляць. Няма такога гульца, які гарантавана гуляў бы ўвесь час. Калі б у нас не было плана на гэты выпадак, то ў нас нічога б не атрымалася», – сказаў Сантуш.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com