Усе навіны

Пулішыч хоча пакінуць « Чэлсі»

1 снежня 2022, 20:26
1

Паўабаронца «Чэлсі» Крысціян Пулішыч імкнецца пакінуць клуб, каб перазагрузіць кар'еру.

Паведамляецца, што амерыканец не будзе працягваць дзеючы да лета 2025 года кантракт з «Чэлсі».

Адзначаецца, што ў Пулішыча няма праблем з клубам і заўзятарамі. Таксама ў паўабаронцы шмат сяброў у клубе. Жаданне гульца змяніць каманду абумоўлена адчуваннем таго, што яго развіццё спынілася.

Раней паведамлялася, што «МЮ» гатовы ўзяць Пулішыча ў арэнду, але сам гулец настойвае на паўнавартасным трансферы.

«Чэлсі» разлічвае атрымаць за паўабаронцу каля 35 мільёнаў еўра.

У бягучым сезоне Пулішыч забіў 1 мяч і аддаў 2 асісты у 18 матчах.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com