Усе навіны

Раберта Марцінес адкрыты для прапаноў ад клубаў АПЛ

2 снежня 2022, 12:49

Былы галоўны трэнер зборнай Бельгіі Раберта Марцінес хоча вярнуцца да працы ў клубе, паведамляе The Telegraph.

Ён зараз гатовы ўзначаліць клуб АПЛ. Раней яму прапаноўвалі вярнуцца ў «Эвертан», які ён узначальваў з 2013 па 2016 год. Але перамовы спыніліся, паколькі Марцінес хацеў сумяшчаць працу ў клубе і зборнай на ЧС-2022.

49-гадовы Марцінес узначальваў зборную Бельгіі са жніўня 2016 года. За гэты час каманда выйграла 56 з 79 матчаў, розніца мячоў – 210:69. На ЧС-2018 Бельгія стала трэцяй, а на Еўра-2020 вылецела ў 1/4 фіналу. На ЧС-2022 каманда заняла трэцяе месца ў групе і не выйшла ў плэй-оф.

Раберта працаваў трэнерам яшчэ ў «Суонсі» і «Уігане».