Усе навіны

На тэрыторыі будаўніцтва Нацыянальнага стадыёна ў Мінску здарыўся пажар

7 снежня 2022, 20:30
10

У Мінску здарыўся пажар на тэрыторыі будучага Нацыянальнага стадыёна па вуліцы Ванеева.

Як паведамілі ў МНС, гараць марскія кантэйнеры на тэрыторыі будоўлі.

- Відаць, гараць інтэрнаты кітайцаў. Адкрытага агню з боку Ванеева не відаць. Пахне дрэвам ці брыкетамі. Вельмі шмат пажарных машын, - лічыць чытач onliner.by.

Раней паведамлялася, што будаўніцтва плануюць завяршыць у 2023 годзе.