Усе навіны

Спартыўны дырэктар «Барселоны»: «Фрэнкі дэ Йонг не прадаецца»

8 снежня 2022, 18:05

Спартыўны дырэктар «Барселоны» Ёрдзі Кройф пракаментаваў будучыня паўабаронцы Фрэнкі дэ Ёнга ў камандзе.

«Фрэнкі дэ Ёнг не прадаецца. Ён наш ключавы гулец, таму час, калі ён мог сысці, прайшоў. Ён тут і важны для нас.

У канцы лета пасля абмеркавання ён застаўся з намі. Фрэнкі сапраўды любяць у «Барселоне», – заявіў Кройф.

Дэ Ёнг выступае за «Барселону» з 2019 года.

У бягучым сезоне нідэрландзец забіў 2 галы і аддаў 1 асістаў у 17 матчах. Статыстыка тут.