Усе навіны

Фернанду Сантуш: «Раналду не казаў, што хоча пакінуць зборную. Час пакінуць яго ў спакоі»

9 снежня 2022, 18:08

Галоўны трэнер зборнай Партугаліі Фернанду Сантуш абверг інфармацыю аб тым, што форвард каманды Крышціяну Раналду пагражаў пакінуць зборную.

«Ён ніколі не казаў мне, што жадае пакінуць зборную. Надышоў час спыніць гэтую размову, спыніць спрэчкі. Вам даўно трэба пакінуць Раналду ў спакоі ў знак павагі да таго, што ён зрабіў для партугальскага футбола», – сказаў Сантуш.

Да гэтага партугальскае выданне Record паведаміла, што Раналду нібыта пагражаў пакінуць каманду, калі даведаўся, што не патрапіў у стартавы склад на матч 1/8 фіналу ЧС-2022 супраць Швейцарыі (6:1). Гансалу Рамуш, які выйшаў замест яго, зрабіў хет-трык.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com