Усе навіны

Нідэрланды ўпершыню прайгралі пасля вяртання ван Гала, ён ніколі не саступаў у асноўны час на ЧС

10 снежня 2022, 01:45
1

Нідэрланды прайгралі Аргенціне ў 1/4 фіналу ЧС-2022 – 2:2, 3:4 у серыі пенальці.

Галоўны трэнер Луі ван Гал вярнуўся ў зборную ў жніўні 2021 года, пасля гэтага каманда мела 14 перамог і 5 нічыіх, гэта першае паражэнне з тых часоў.

Спецыяліст ужо трэніраваў каманду з 2012 па 2014 год, быў са зборнай на ЧС-2014. За гэтыя два турніры Нідэрланды ўсяго правялі 12 матчаў – ва ўсіх не было паражэнняў у асноўны час, толькі двойчы прайгралі Аргенціне ў серыі пенальці.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com