Усе навіны

Тэн Хаг хоча бачыць у «МЮ» Думфрыса

12 снежня 2022, 22:45

«Манчэстэр Юнайтэд» разглядае некалькі прэтэндэнтаў на ролю новага правага абаронцы каманды.

Паводле інфармацыі журналіста Фларыяна Плеттэнберга, у гэты спіс уваходзяць Мала Гюста з «Ліёна», якога ацэньваюць у 30-40 млн еўра, Джэрэмі Фрымпонг з «Баера» і Дэнзел Думфрыс з «Інтэра».

Галоўны трэнер манкуніянцаў Эрык тэн Хаг настойвае менавіта на Думфрысе.

Фабрыцыо Рамана паведаміў, што прапанова ў 40-45 млн можа стаць ключом да пачатку перамоваў, але «Інтэр» мае намер утрымаць нідэрландца.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com