Усе навіны

«Рэал» аддаў перавагу Эндрыку замест Холанда

12 снежня 2022, 23:04

У «Рэале» вельмі вераць у 16-гадовага нападаючага «Палмейрас» Эндрыка, паведамляе Marca.

Кіраўніцтва старанна вывучыла сітуацыю з Эрлінгам Холандам у «Манчэстэр Сіці» і вырашыла зрабіць стаўку менавіта на Эндрыка, а не спрабаваць набыць нарвежца ў будучыні.

Нагадаем, што паводле інфармацыі Фабрыцыа Рамана, мадрыдскі клуб блізкі да трансферу бразільца за 60 млн еўра.

За першую каманду «Палмейрас» футбаліст вызначыўся 3 галамі і 1 асістам у 7 матчах.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com