Усе навіны

Нэймар і 2 былыя прэзідэнты «Барселоны» апраўданыя па справе аб махлярстве пры пераходзе гульца з «Сантаса»

13 снежня 2022, 15:20

Іспанскі суд апраўдаў форварда «ПСЖ» Нэймара па справе аб меркаваным махлярстве пры пераходзе гульца з «Сантаса» у «Барселону».

Судовае паседжанне прайшло ў Барселоне. Па гэтай жа справе былі апраўданыя былыя прэзідэнты «Барсы» Хасэп Марыя Бартамеу і Сандра Расэль.

Абвінавачанне патрабавала для бразільца пяць гадоў турмы і штраф у памеры 149 мільёнаў еўра. Пазоў падаў бразільскі інвестыцыйны фонд DIS, прадстаўнікі якога сцвярджалі, што недаатрымалі грошы за гэты трансфер. DIS належалі 40% правоў на гульца, але, як паведамляецца, яны атрымалі толькі 6,8 млн еўра.

Як паведамляе Мarca, 60 мільёнаў за пераход Нэймара ад «Барсы» атрымала кампанія NN Consultoria, яшчэ 25 мільёнаў «Барселона» заплаціла «Сантасу».