Усе навіны

Хаткевіч працягне кар'еру ў «Атырау» Жукоўскага (sportx.kz)

14 снежня 2022, 16:47
2

34-гадовы брамнік мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі Ягор Хаткевіч працягне кар'еру ў казахстанскім «Атырау» беларускага спецыяліста Віталя Жукоўскага, паведамляе sportx.kz.

Як адзначае выданне ў футбаліста былі і іншыя прапановы, але вырашальным стаў фактар трэнера, з якім Хаткевіч працаваў у «Іслачы» з 2018-га па 2020-ы гады.

У мінулым сезоне Хаткевіч згуляў за сталічны клуб 34 гульні ва ўсіх турнірах, у якіх прапусціў 33 мячы і атрымаў адну жоўтую картку. 13 разоў галкіпер пакідаў сваю браму ў недатыкальнасці.

Мінулы сезон «Атырау» скончыў на 11-й з 14-і пазіцыі, набраўшы 29 балаў у 26-і гульнях.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com