Усе навіны

Дзідзье Дэшам: «Пры нармальных умовах, Упамекано будзе даступны ў фінале ЧС»

15 снежня 2022, 17:15

Галоўны трэнер зборнай Францыі Дзідзье Дэшам распавёў пра стан цэнтрбека Даё Упамекано.

«Даё хворы з матчу супраць Англіі. Учора ён працаваў індывідуальна, але не быў цалкам у форме (для выхаду ў старце – заўв.).

Ібу (Канатэ) добра згуляў. Ці будзе Упамекано даступны ў фінале? Пры нармальных умовах, так», – сказаў Дэшам на прэс-канферэнцыі.

Упамекано прапусціў на гэтым ЧС матчы супраць Марока (2:0) і Туніса (0:1), у астатніх адыграў 90 хвілін.

Фінал Аргенціна – Францыя адбудзецца 18 снежня.