Все новости

Макрон запрасіў Плаціні паехаць на фінал ЧС, але той адмовіўся, бо не хоча бачыцца з членамі ФІФА

16 снежня 2022, 22:19

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон запрашаў былога кіраўніка УЕФА Мішэля Плаціні разам паляцець на фінал ЧС-2022, паведамляе Europe 1 Sport.

Плаціні адмовіўся ехаць на фінал, бо не хоча сустракацца з членамі ФІФА. У ліпені Мішэля апраўдалі па справе карупцыі ў ФІФА.

Плаціні заявіў яшчэ перад ЧС, што не збіраецца прыязджаць у Катар.

Фінал ЧС-2022 Аргенціна – Францыя адбудзецца 18 снежня. Пачатак а 18:00.