Усе навіны

Саўтгейт працягне трэніраваць зборную Англіі

18 снежня 2022, 14:31

Галоўны трэнер зборнай Англіі Гарэт Саўтгейт застанецца на сваёй пасадзе пасля ЧС-2022, паведамляе футбольная асацыяцыя Англіі.

Саўтгейт і яго асістэнт Стыў Холанд будуць працаваць з камандай у кваліфікацыі Еўра-2024, дзе Англія будзе гуляць у адной групе з Украінай, Італіяй, Паўночнай Македоніяй і Мальтай.

На ЧС-2022 Англія дайшла да 1/4 фіналу, дзе ўступіла Францыі (1:2).