Усе навіны

Гулец «Дынама»-1982 Мельнікаў: «У двары мая мянушка была Малафееў. Яго тады ў кожным доме паважалі»

19 снежня 2022, 11:25

Гулец мінскага «Дынама», якое ў 1982 годзе стала чэмпіёнам СССР, Валерый Мельнікаў распавёў аб тым, як пачыталі фігуру Эдуарда Малафеева, калі ён яшчэ гуляў за «бела-блакітных».

– Бацькі спачатку бачылі мяне музыкам. Слых добры, гуляў у аркестры на скрыпцы. Але з хлапчукамі ў двары заўсёды ў футбол ганяў.

Дарэчы, мянушка мая была Малафееў. Яго тады ў кожнай хаце паважалі.

Бацька часта браў з сабой на матчы «Дынама». Але яму там было не да мяне. Тады ж можна было сёе-тое праносіць. Вось з сябрамі і парушаў рэжым. А я толькі пад нагамі боўтаўся. І падчас перапынку чую аб'яву, што дынамаўская школа аб'яўляе набор хлопчыкаў 1959 года нараджэння. Я да бацькі. А ў яго гутарка ў самым разгары, якія іншыя праблемы могуць быць? Толькі адмахнуўся ад мяне: «Вядома, ідзі. Кеды куплю. Астатняе ДЮСШ забяспечыць».

Я ўзяў свайго сябра Колю Цыбарава. Дашлі на прагляд, а там дзвесце жадаючых. Разбілі нас на групы. Нечым я спадабаўся легендарнаму Анатолю Мікалаевічу Ягораву. У хуткім часе таму ж Малафееву мячы падаваў на броўцы.

– Туды таксама не так лёгка было патрапіць...

– Канкурэнцыя такая ж, як бітва за аснову. Выбіралі падаваць мячы самых-самых. Дзівосную карціну памятаю: на руках Эдуарда Васільевіча з поля выносяць, развітваўся ён з футболам.

Ва ўсіх (у тым ліку ў яго) слёзы на вачах. Далей – цуд. Праз некалькі месяцаў ён зьявіўся на нашай трэніроўцы. Яму як пачаткоўцу трэнеру нашу групу далі. Выдатна папрацавалі. Выйгралі «Хрустальны мяч» – прэстыжныя спаборніцтвы ў БССР сярод юнацкіх каманд. Я быў капітанам, мне ўручылі ганаровы Кубак. Радасці, як кажуць, поўныя штаны, – распавёў Мельнікаў.