Все новости

Флік пра зборную Германіі: «Палітыкай павінны займацца іншыя. Наша праца – футбол. Было б выдатна, калі б нам дазволілі займацца ім»

19 снежня 2022, 18:25

Галоўны трэнер зборнай Германіі Ханс-Дзітэр Флік намякнуў, што на выступленні каманды на ЧС-2022 паўплывалі палітычныя аспекты.

«Прэзідэнт Францыі [Эмануэль Макрон] сказаў нешта такое: «Футбол занадта палітызаваны. Нашы гульцы павінны факусавацца на футболе, а палітыкай займаюся я» (нам не ўдалося знайсці такой цытаты Макрона, аднак раней ён выступаў супраць «палітызацыі спорту» – Tribuna.сom). Гэта было б добрым ходам і для нас (для зборнай Германіі – Tribuna.com).

Наша праца – гуляць у футбол. Было б файна, калі б нам дазволілі гэта рабіць. Ёсць іншыя людзі, якія натрэніраваны займацца палітыкай.

Падобна, што настрой у Германіі быў супраць Катара, і многія сказалі, што не збіраюцца глядзець турнір. Шкада. Я быў уражаны, калі ўбачыў, як іншыя заўзятары аказваюць сваім камандам вар'яцкую падтрымку», – сказаў Флік.

Зборная Германіі на ЧС-2022 не выйшла з групы з Іспаніяй, Японіяй і Коста-Рыкай.