Усе навіны

Хуліян Альварэс: «У «Сіці» казалі, што Францыя, Партугалія могуць выйграць ЧС. Пеп паказаў на мяне»

20 снежня 2022, 09:06

Нападаючы зборнай Аргенціны Хуліян Альварэс распавёў пра эпізод у «Манчэстэр Сіці» летам гэтага года.

«У адзін з маіх першых дзён у «Сіці» Пеп, партугальцы і Родры казалі пра каманды, якія могуць выйграць чэмпіянат свету.

Я нічога не сказаў. Яны казалі пра Партугалію, Францыю. І Пеп сказаў: «Ведаеце, у каго найлепшыя шанцы?» – і ён паказаў на мяне», – сказаў Альварэс.

Аргенціна выйграла ў Францыі ў фінале ЧС-2022 у серыі пенальці.