Усе навіны

Паўлу Фансека: «Ліга 1 значна лепшая, чым я думаў»

20 снежня 2022, 14:21

Галоўны трэнер «Ліля» Паўлу Фансека ацаніў узровень чэмпіянату Францыі.

«Для мяне гэта стала нечаканасцю. Ліга 1 – займальная ліга, значна лепшая, чым я думаў. Матчы праходзяць яскрава, каманды забіваюць шмат мячоў. Калі параўноўваць з Італіяй, то тут гуляюць значна вальней. Каманды гуляюць на перамогу. У Францыі шмат таленавітых гульцоў, часта маладых.

Часам у мяне такое пачуццё, што французы недаацэньваюць свой чэмпіянат. Тут ёсць усе ўмовы, каб канкурыраваць з лепшымі лігамі, такімі як АПЛ або Бундэсліга. Акрамя таго, стадыёны тут запоўнены, ёсць добрыя трэнеры. Вы не ведаеце пра якасць Лігі 1. Магчыма, вы занадта патрабавальныя», – сказаў Фансека.