Усе навіны

Камітэт па статусе і пераходам абавязаў БАТЭ выплаціць запазычанасць па кантракце Няхайчыку

20 снежня 2022, 17:17

20 снежня ў Доме футбола прайшло пасяджэнне Камітэта па статусе і пераходах футбалістаў АБФФ. На ім разгледзелі заяву экс-футбаліста БАТЭ Паўла Няхайчыка пра спагнанне запазычанасці з былога клуба.

Камітэт даў магчымасць клубу пагасіць запазычанасць па пагадненні аб спыненні дзеяння кантракта не пазней за 19 студзеня 2023 года.

Раней паведамлялася, што футбаліст пакінуў клуб з-за ціску міністра спорту Сяргея Кавальчука.

У студзені 2022 года паўабаронца аб'явіў аб завяршэнні кар'еры.