Усе навіны

«Баварыя» падтрымала Камана: «Расізму няма месца ні ў спорце, ні ў нашым грамадстве»

20 снежня 2022, 19:49

«Баварыя» падтрымала футбаліста сваёй каманды Кінгслі Камана, які зведаў расісцкія абразы пасля незабітага пенальці ў фінале ЧС-2022.

«Баварыя» рашуча асуджае расісцкія каментарыі ў адрас Кінгслі Камана.

Сям'я «Баварыі» падтрымлівае вас, Кароль. Расізму няма месца ні ў спорце, ні ў нашым грамадстве», – гаворыцца ў паведамленні мюнхенскага клуба.

Абʼектам абраз таксама стаў Арэльен Тчуамені. Аргенціна перамагла Францыю ў серыі пенальці з лікам 4:2.