Усе навіны

Дамінік Гашэк: «Бачачы, як бегаў Макрон, я ўяўляю, як Пуцін будзе выкарыстоўваць поспехі расійскіх спартоўцаў для прапаганды сваёй вайны ва Украіне»

20 снежня 2022, 20:22

Чэшскі хакеіст, двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі і алімпійскі чэмпіён Дамінік Гашэк апублікаваў фота 2018 года, калі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін атрымліваў футболку ад прэзідэнта ФІФА Джані Інфантына.

«Кожны ўдзел у спорце, не кажучы ўжо пра поспех асобнага чалавека ці каманды, з'яўляецца вялізнай рэкламай палітычных мэт дадзенай дзяржавы.

Проста бачачы, як учора (18 снежня – Tribuna.com) бегаў Макрон, я ўяўляю, як Пуцін будзе выкарыстоўваць поспехі расійскіх спартоўцаў для прапаганды сваёй вайны і забойстваў ва Украіне», – напісаў Гашэк.

Нагадаем, што ЧС-2018 прайшоў у Расіі.