Усе навіны

Гуардада завяршыў кар'еру ў зборнай Мексікі. Ён згуляў на 5 ЧС

21 снежня 2022, 19:39

Мексіканскі хаўбек Андрэс Гуардада вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай.

Як паведамляе As са спасылкай на яго словы, футбаліст «Бетыса» надзене футболку нацыянальнай каманды толькі на матчы-развітанні.

36-гадовы Гуардада згуляў на рэкордных 5 чэмпіянатах свету, правёў больш за ўсіх (179) матчаў за зборную Мексіку, за якую выступаў з 2005 года і забіў 28 галоў.

Адзначым, што ЧС-2026 пройдзе ў ЗША, Мексіцы і Канадзе.