Усе навіны

Бернд Штангэ: «Пры мне ў зборнай Сірыі адны падтрымлівалі прэзідэнта, іншыя былі супраць, – і мы праваліліся. Падобна з Германіяй на ЧС-2022, дзе занадта шмат думалі пра палітыку»

22 снежня 2022, 23:07

Экс-трэнер зборнай Беларусі Бернд Штангэ пракаментаваў выступленне зборнай Германіі на чэмпіянаце свету ў Катары.

«У зборнай Германіі здарыўся раскол. Адны гульцы залішне турбаваліся з нагоды правоў чалавека ў Катары, іншыя ж хацелі факусавацца на футболе. А кіраўніцтва – прэзідэнт Федэрацыі, спартыўны дырэктар – не справіліся з сітуацыяй.

Калі я працаваў са зборнай Сірыі, падчас Кубка Азіі паўсталі падобныя праблемы. Адны гульцы падтрымлівалі прэзідэнта Асада, іншыя ж выступалі супраць яго. На жаль, мне не ўдалося аб'яднаць іх, і мы праваліліся. У жыцці шмат такіх прыкладаў», – сказаў Штангэ.