Усе навіны

Адборачны матч ЕЎРА-2024 паміж Беларуссю і Швейцарыяй пройдзе ў сербскім Нові-Садзе

25 снежня 2022, 12:47

УЕФА ўхваліў правядзенне адборачнага матчу ЧЕ-2024 паміж зборнымі Беларусі і Швейцарыі ў сербскім Нові-Садзе.

Матч стане першым для каманды Георгія Кандрацьева ў новай кваліфікацыі. Ён адбудзецца 25 сакавіка 2023 года.

Сустрэчу прыме стадыён «Карадджордж» у горадзе Нові-Сад. Гульня адбудзецца пры пустых трыбунах.

Нагадаем, матчы нацыянальнай зборнай гуляюцца па-за Беларуссю і без гледачоў з-за санкцый УЕФА.

Матч 2 снежня паміж Сербіяй і Швейцарыяй суправаджаўся канфліктамі. Гістарычная падаплёка – вайна Сербіі супраць Косава падчас югаслаўскіх войнаў. Частка бежанцаў – косаўскiх албанцаў тады бегла ў Швейцарыю, а іх нашчадкі пайшлі гуляць у футбол. У цяперашні час лідары швейцарцаў – выхадцы з Косава Граніт Джака і Джэрдан Шакіры.