Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Дзякуючы зборнай Альварэс вернецца ў клуб яшчэ мацнейшым»

28 снежня 2022, 14:39

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла выказаўся ў дачыненні да нападаючага каманды Хуліяна Альварэса.

«Гэта прывілей трэніраваць яго. Мы ўсе неверагодна рады за яго. Дзякуючы зборнай ён вернецца ў клуб яшчэ мацнейшым.

Канешне, для яго ўзросту быць чэмпіёнам свету гэта неверагодна.

Нам не трэба было ўбачыць яго гульню на чэмпіянаце свету, каб даведацца, хто ён.

Мець Хуліяна ў сваім распараджэнні вельмі важна, улічваючы колькасць гульняў у сезоне, траўм і ўсяго іншага», – рэзюмаваў Гвардыёла.

На ЧС-2022 Альварэс вызначыўся 4 галамі – дублем у вароты Харватыі (3:0) і па адным мячы ў вароты Аўстраліі (2:1) і Польшчы (2:0).