Усе навіны

Тоуні стаў трэцім гульцом АПЛ у 2022-м, які забіў 20+ галоў – пасля Кейна і Холанда

31 снежня 2022, 09:02

Нападнік «Брэнтфарда» Айвен Тоуні адзначыўся голам у матчы 18-га тура АПЛ супраць «Вест Хэма» (2:0).

Ён стаў трэцім гульцом, які забіў больш за 20 галоў у прэм'ер-лізе ў 2022 годзе. Першымі былі Хары Кейн (26 мячоў) з «Тотэнхэма» і нападаючы «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд (20 галоў).

Тоуні ў гэтым сезоне забіў 12 мячоў і зрабіў 2 асісты ў 16 матчах АПЛ. Статыстыка 26-гадовага ангельца тут.