Усе навіны

З моманту вяртання Эрыксена ў АПЛ толькі Кулушэўскі і Дэ Бруйнэ зрабілі больш асістаў, чым датчанін

4 студзеня 2023, 09:14

Паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Крысціян Эрыксен аддаў рэзультатыўную перадачу на Каземіра ў матчы з «Борнмутам» (3:0).

Гэты асіст – 10-ы для датчаніна ў АПЛ з моманту свайго вяртання ў Англію. За гэты перыяд часу толькі два гульцы маюць больш галявых пасаў – Дзеян Кулушэўскі з «Тотэнхэма» (12) і Кевін Дэ Бруйнэ з «Манчэстэр Сіці».

Улетку «МЮ» падпісаў Эрыксена на правах вольнага агента, вясновую частку чэмпіянату ён правёў у «Брэнтфардзе».