Усе навіны

Філіп Вайцяховіч: «Калі ўжо называлі мяне ў ліку лепшых футбалістаў Беларусі-2022, то што робіцца ў беларускім футболе?»

6 студзеня 2023, 10:14

Варатар шведскага «Вернаму» Філіп Вайцяховіч падзяліўся меркаваннем аб развіцці беларускага футбола.

– Як паставіўся да таго, што цябе называлі ў ліку лепшых футбалістаў Беларусі 2022 года?

– Гэта прыемна. Але ў той жа час, калі разважаць лагічна, мусіць, сумна. Калі ўжо называлі мяне (о, божа!), то што тады робіцца ў беларускім футболе?

– Хто, на твой погляд, цяпер лепшы варатар Беларусі?

– Наогул без паняцця. Маё меркаванне будзе неаб'ектыўным. Проста таму, што гляджу толькі агляды, і тое не заўжды. Ды прабачаць мне, «Дняпро» – «Славія» я наўрад ці ўключу. Але мне падабаюцца Сяргей Ігнатовіч, варатар брэсцкага «Дынама» (мяркую, ёсць нейкі ўплыў Васіля Хамутоўскага), хлопец з БАТЭ [Андрэй Кудравец] – наогул прыемна і цікава глядзець на маладых галкіпераў з Беларусі.

– Што наогул думаеш наконт таго, куды рухаецца наш футбол?

– Мусіць, кудысьці не туды. Вынікі, усе статыстычныя паказчыкі вельмі кепскія. Але ў мяне сапраўды мала звестак. Практычна не глядзеў матчы зборнай. Складана даць фундаментальную адзнаку. Але нават у інтэрв'ю ўвесь час кажуць, што ўсё становіцца нашмат горш, чым было, – сказаў Вайцяховіч.