Усе навіны

Раберта Марцінес узгадніў кантракт са зборнай Партугаліі. Прызначэнне чакаецца на наступным тыдні

7 студзеня 2023, 17:50

Інсайдэр Нікола Скіра паведаміў, што былы галоўны трэнер зборнай Бельгіі Раберта Марцінес знаходзіцца за крок ад таго, каб узначаліць нацыянальную каманду Партугаліі.

49-гадовы іспанец ужо ўзгадніў асабістыя ўмовы кантракта да 2026 года.

Па інфармацыі The Athletic, бакі ўжо дасягнулі вуснай дамоўленасці. Прызначэнне Марцінеса павінна быць завершана да канца наступнага тыдня.

У снежні коуч пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Бельгіі пасля таго, як каманда заняла трэцяе месца ў групе ЧС-2022 з Марока, Харватыяй і Канадай і не выйшла ў плэй-оф.