Усе навіны

Раберта Марцінес узначаліў зборную Партугаліі

9 студзеня 2023, 15:51

Новым галоўным трэнерам зборнай Партугаліі стаў Раберта Марцінес, паведаміў афіцыйны твітэр каманды.

49-гадовы іспанец у снежні пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Бельгіі пасля таго, як каманда заняла трэцяе месца ў групе ЧС-2022 з Марока, Харватыяй і Канадай і не выйшла ў плэй-оф.

Марцінес замяніў на гэтай пасадзе Фернанду Сантуша, які пакінуў каманду пасля ЧС-2022. На чэмпіянаце свету Партугалія дайшла да 1/4 фіналу, дзе прайграла Марока (0:1).