Усе навіны

Савіча і Торэса могуць дыскваліфікаваць на 12 матчаў

9 студзеня 2023, 18:34

Учора, 8 студзеня, у матчы 16-га тура Ла лігі паміж «Атлетыка» і «Барселонай» адбылася бойка з удзелам Стэфана Савіча і Ферана Торэса.

Абодва гульцы атрымалі чырвоную картку. Тэрмін іх дыскваліфікацыі залежыць ад рашэння Каралеўскай іспанскай федэрацыі футбола.

Калі дзеянні футбалістаў будуць кваліфікавацца як агрэсія, то яны могуць быць адхілены на тэрмін ад чатырох да дванаццаці матчаў.

У выпадку, калі бойку будуць тлумачыць як гульнявы эпізод, то дыскваліфікацыя Савіча і Торэса не перавысіць трох гульняў.