Усе навіны

Сон Хын Мін: «Мяне не цікавіць сезон «Арсенала»

10 студзеня 2023, 11:44

Вінгер «Тотэнхэма» Сон Хын Мін падзяліўся думкамі пра «Арсенал».

– Цяжка назіраць за такім сезонам «Арсенала»?

– Мяне гэта не цікавіць, шчыра кажучы. Мы прайгралі ім на выездзе, таму ёсць шмат працы, каб палепшыць сваю гульню.

Думаю, заўзятары былі вельмі расчараваныя, калі мы прайгралі на «Эмірэйтс». Лічу, што перад намі стаіць вялікая задача дома. Усе павінны быць гатовыя выкласціся, мы гатовыя, – сказаў Сон Хын Мін.

«Арсенал» абгуляў «Тотэнхэм» 1 кастрычніка з лікам 3:1. Матч другога круга адбудзецца 15 студзеня.