Усе навіны

Рахманаў пра магчымы пераход у БАТЭ: «Няма сэнсу верыць чуткам. Пакуль разглядаю варыянты працягу кар'еры»

10 студзеня 2023, 12:00

Арцём Рахманаў распавёў пра свой сыход з «Астаны» і магчымы працяг кар'еры ў БАТЭ.

– Вы па ўзаемнай згодзе скасавалі працоўны дагавор з клубам. У чым прычына?

–  Трэнерскі штаб больш не меў патрэбу ў маіх паслугах. Мы падзякавалі адзін аднаму за сумесную працу і прынялі рашэнне, якое задавальняла абодва бакі.

–  Беларускія СМІ паведамляюць, што Вы блізкія да пераходу ў БАТЭ. Наколькі праўдзівыя гэтыя чуткі?

–  Няма сэнсу верыць чуткам аб працягу маёй кар'еры. На дадзены момант я дома і пакуль разглядаю магчымыя варыянты працягу кар'еры, – распавёў Рахманаў.