Усе навіны

Рахманаў пра Казахстан: «ЧБ лепш уладкаваны, якасныя натуральныя палі ў кожным горадзе, але зусім іншыя магчымасці для запрашэння гульцоў»

10 студзеня 2023, 13:33

Беларускі футбаліст Арцём Рахманаў параўнаў чэмпіянаты Беларусі і Казахстана.

– Вы паспелі правесці 14 матчаў за «Астану». Можаце параўнаць чэмпіянаты Казахстана і Беларусі?

– Калі параўноўваць інфраструктуру, то чэмпіянат Беларусі лепш уладкаваны: і стадыёны, і натуральныя палі добрай якасці ў кожным горадзе.

Па падборы выканаўцаў на дадзены момант чэмпіянат Казахстана выглядае больш сур'ёзна, бо зусім іншыя магчымасці для запрашэння гульцоў, чым у чэмпіянаце Беларусі.

Па культуры заўзення Казахстан прыемна здзівіў. Вельмі шмат людзей ходзяць на матчы і падтрымліваюць свае любімыя клубы. Асабліва гэта ўразіла ў матчах Лігі нацый. Відаць, што кожны жыхар краіны перажываў і верыў у каманду. У нас у краіне з гэтым не так добра ідуць справы, – сказаў Рахманаў.