Усе навіны

Месі, Холанд, Бензема, Мбапэ і яшчэ 10 гульцоў прэтэндуюць на званне найлепшага футбаліста па версіі FIFA

12 студзеня 2023, 19:14

ФІФА абвясціла спіс з 14 прэтэндэнтаў на ўзнагароду The Best FIFA Men's Player

У гэты спіс трапілі: Хуліян Альварэс, Эрлінг Холанд, Кевін дэ Бруйнэ (усе — «Манчэстэр Сіці»), Джуд Белінгем («Барусія» Д), Карым Бензема, Вінісіус Жуніяр, Лука Модрыч (усе — «Рэал»), Ашраф Хакімі, Ліянель Месі, Кіліян Мбапе, Неймар (усе — «ПСЖ»), Роберт Левандоўскі («Барселона»), Сад'ё Манэ («Баварыя»), Махамед Салах («Ліверпуль»).

Прагаласаваць можна да 3 лютага тут.

Трэнер зборнай Марока Рэграгі — сярод прэтэндэнтаў на ўзнагароду найлепшаму трэнеру The Best FIFA Football Awards.