Усе навіны

Гвардыёл, Гаві, Белінгем і Фаці – у зборнай найлепшых маладых гульцоў 2022 года па версіі IFFHS

13 студзеня 2023, 16:45

Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) прадставіла сімвалічную зборную найлепшых гульцоў 2022 года да 20 гадоў.

У спісе адразу тры гульцы «Барселоны» – Ансуманэ Фаці, Гаві і Педры.

Сімвалічная зборная U20 лепшых гульцоў у 2022 годзе па версіі IFFHS:

Брамнік: Гэвін Базуну (Ірландыя, «Саўтгемптан»)

Абаронцы: Нуну Мендэш (Партугалія, ПСЖ), Ёшка Гвардыёл (Харватыя, РБ Лейпцыг), П'еро Інкапіэ (Эквадор, Баер)

Паўабаронцы: Эдуарда Камавінга (Францыя, «Рэал»), Гаві (Іспанія, «Барселона»), Джуд Белінгем (Англія, «Барусія Д»), Пэдры (Іспанія, «Барселона»)

Нападаючыя: Карым Адэемі (Германія, «Барусія Д»), Джамал Мусіяла (Германія, «Баварыя»), Ансу Фаці (Іспанія, «Барселона»)