Усе навіны

Холанд забіў свой 25-ы гол у АПЛ у 21-м туры – гэта больш, чым у найлепшых бамбардзіраў усяго мінулага сезону

22 студзеня 2023, 18:24

Нападаючы «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд вызначыўся хет-трыкам у матчы 21-га тура АПЛ супраць «Вулверхэмптана».

Ён дасягнуў адзнакі 25 галоў у бягучым розыгрышы. Гэта больш, чым паказчык найлепшых бамбардзіраў усяго мінулага сезона – па 23 забілі Махамед Салах з «Ліверпуля» і Сон Хын Мін з «Тотэнхэма».

Увогуле Холанд праводзіць свой 19-ы матч у чэмпіянаце Англіі, у сярэднім ён забівае кожныя 68 хвілін.