Усе навіны

Дайч правядзе перамовы з уладальнікам і радай дырэктараў «Эвертана»

26 студзеня 2023, 11:32

Шон Дайч паведаміў кіраўніцтву «Эвертана» пра сваю зацікаўленасць у працы ў клубе, паведамляе Пол Джойс.

51-гадовага англічаніна не адпужвае той факт, што каманда знаходзіцца ў зоне вылету.

Па дадзеных Mirror, неўзабаве трэнер, які зараз лічыцца фаварытам, правядзе перамовы з уладальнікам і саветм дырэктараў «Эвертана» адносна магчымага супрацоўніцтва.

Дайч знаходзіцца на рынку вольных агентаў з таго часу, як быў звольнены з «Бернлі» у красавіку 2022-га.