Усе навіны

Украінскі паўабаронца Чычыкаў пра матчы за маладзёжную зборную супраць Расіі і Беларусі: «Калі б ведаў пра вайну, то забіў бы яшчэ больш мячоў»

27 студзеня 2023, 09:16

Украінскі паўабаронца Аляксей Чычыкаў узгадаў перыяд сваёй карʼеры ў маладзёжнай зборнай Украіны.

– Вы гулялі за юнацкія зборныя Украіны. З кім перасякаліся гульцы і трэнеры? І ці сутыкаліся з «блатнымі»?

– У юнацкую зборную Украіны мяне выклікаў Бузнік, а ў маладзёжку Павел Якавенка.

З гульцоў памятаю Аляксандра Гладкага, Багдана Шуста, Тараса Сцепаненку. З «блатнымі» футбалістамі ў зборных не сутыкаўся.

– Вы забівалі Расіі і Беларусі. Сімвалічна, так?

– Так, я рады, што ім забіваў. Каб ведаў (пра вайну — Tribuna.com), то забіў бы яшчэ больш мячоў у іх вароты, — распавёў Чычыкаў.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.