Усе навіны

Арловіч пакінуў «Іслач»

30 студзеня 2023, 16:25

20-гадовы абаронца Аляксей Арловіч пакінуў «Іслач».

Арловіч з'яўляецца выпускніком дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы клуба. Разам з юнацкай камандай 2002 года нараджэння выйграў першынство Беларусі ў першай лізе (2020).

У дублюючым складзе «Іслачы» правёў 49 матчаў і аддаў шэсць дзейсных перадач. За аснову “ваўкоў” згуляў адзін паядынак у вышэйшай лізе.

У мінулым сезоне футбаліст выступаў на правах арэнды ў «Астраўцы» і дзяржынскім «Арсенале», за які ў матчах вышэйшай лігі не выходзіў.