Усе навіны

«Эвертан» абвясціў пра прызначэнне Дайча галоўным трэнерам

30 студзеня 2023, 19:34

Былы галоўны трэнер «Бернлі» Шон Дайч афіцыйна ўзначаліў «Эвертан».

Кантракт з 51-гадовым англічанінам разлічаны да чэрвеня 2025 года.

Дэбютны матч пад кіраўніцтвам новага коўча клуб правядзе 4 лютага – дома супраць «Арсенала».

Асістэнтамі Дайча будуць Іан Воан, Сціў Стоўн і Марк Ховард. Яны дапамагалі яму і ў «Бернлі».

Да «Бернлі» Дайч трэніраваў «Уотфард».

«Эвертан» раней звольніў Фрэнка Лэмпарда.

«Эвертан» пасля 20 тураў ідзе перадапошнім у АПЛ.