Усе навіны

Шон Дайч: «Хачу пабудаваць у «Эвертане» менталітэт пераможцаў»

30 студзеня 2023, 19:54

Шон Дайч пракаментаваў сваё прызначэнне на пасаду галоўнага трэнера «Эвертана».

«Мы хочам стварыць каманду, якая будзе змагацца і з гонарам будзе насіць эмблему на футболцы. У мяне няма ілюзій, я мушу заслужыць сваё права працаваць у гэтым клубе трэнерам.

Трэба прымусіць каманду працаваць так, як на маю думку ёй трэба працаваць для перамогі. Я хачу пабудаваць тут менталітэт пераможцаў.

Спадзяваюся, дзякуючы ўпартай працы майго штаба і гульцоў мы зможам вярнуць заўзятарам запал. Адносіны з фанатамі вельмі важныя, асабліва для мяне. Для пачатку неабходна зарадзіць каманду энтузіязмам, каб заўзятары падхапілі гэтую хвалю. Даць нешта, за што можна ўчапіцца.

Я сутыкаўся з гэтымі гульцамі, некаторых з іх ведаю асабіста, трэба прымусіць іх ззяць. Гэта задача для мяне і штаба. Каб яны мелі свабоду для праявы сябе, але ў той жа час уносілі сваю частку ў агульную арганізацыю гульні для перамогі», – сказаў Дайч.