Усе навіны

Даўгяла стаў гуляючым трэнерам «Нафтана»

31 студзеня 2023, 22:21

Галоўны трэнер «Нафтана» Юрый Пунтус паведаміў, што галкіпер клуба Ігар Даўгяла па яго просьбе стаў гуляючым трэнерам.

– Па маёй просьбе ён даў дабро на тое, каб стаць гуляючым трэнерам. Гэта значыць, у 37 гадоў ён будзе перадаваць свой досвед і трэніраваць маладых хлопцаў. Вось сёння з брамнікам мы шукаем яшчэ, мы не вызначыліся, але Даўгяла таксама мае магчымасць, трэніруючы іх і трэніруючыся сам, быць брамнікам №1, – пракаментаваў Пунтус.