Усе навіны

Хаткевіч перайшоў у «Атырау» Жукоўскага

1 лютага 2023, 17:21

34-гадовы брамнік Ягор Хаткевіч перайшоў y казахстанскі «Атырау» беларускага спецыяліста Віталя Жукоўскага.

Футбаліст ужо прыняў удзел у трох спарынгах каманды.

У мінулым сезоне Хаткевіч згуляў за мiнскае «Дынама» 34 гульні ва ўсіх турнірах, у якіх прапусціў 33 мячы і атрымаў адну жоўтую картку. 13 разоў галкіпер пакідаў сваю браму ў недатыкальнасці.

Мінулы сезон «Атырау» скончыў на 11-й з 14-і пазіцыі, набраўшы 29 балаў у 26-і гульнях.