Усе навіны

Дайч стаў другім трэнерам у АПЛ, каму ўдалося перамагчы ў дэбютным матчы лідара чэмпіянату

4 лютага 2023, 18:16

У 22-м туры АПЛ «Эвертан» дома абыграў «Арсенал» – 1:0.

Для галоўнага трэнера «ірысак» Шона Дайча гэта быў дэбютны матч на чале каманды. Ён стаў другім у гісторыі АПЛ, каму ўдалося перамагчы лідара чэмпіянату ў першым матчы. Раней такое дасягненне меў толькі Алан Кербішлі, які ў 2006-м на чале «Вэст Хэма» перамог «Манчэстар Юнайтэд».

У апошніх 6-ці матчах супраць Арсенала ў Дайча ўсяго 1 паражэнне, таксама было 2 перамогі і 3 нічыя. Да гэтага была 10-матчавая серыя паражэнняў.