Все новости

Куртуа можа вярнуцца да фіналу клубнага ЧС, вынікі медабследавання – станоўчыя

6 лютага 2023, 21:58

Галкіпер «Рэала» Ціба Куртуа прайшоў дэталёвае медыцынскае абследаванне пасля пашкоджання пахвіны, якое ён атрымаў на размінцы перад матчам з «Мальёркай».

Як паведамляе Relevo, тэсты бельгійца — станоўчыя. Ёсць імавернасць, што ён паспее аднавіцца да фіналу клубнага чэмпіянату свету, які адбудзецца 11 лютага.

У паўфінале 8 лютага супраць «Аль-Ахлі», верагодна, згуляе ўкраінец Андрэй Лунін.