Усе навіны

Атсу ўсё яшчэ знаходзяцца пад заваламі. Інфармацыя пра выратаванне – абвергнутая

8 лютага 2023, 19:28

Намеснік старшыні рады дырэктараў «Хатайспара» Мустафа Озат заявіў, што вінгер Крысціян Атсу ўсё яшчэ знаходзіцца пад заваламі пасля таго, як яго дом быў разбураны ў выніку землятрусу ў Турцыі.

«Я атрымаў інфармацыю, што Крысціяна Атсу выратавалі з-пад завалаў, але на дадзены момант паступае інфармацыя, што Атсу і Танер Савут застаюцца пад заваламі.

Спадзяюся, добрыя навіны з'явяцца як мага хутчэй», – сказаў Озат.

Раней паведамлялася, што Атсу знайшлі жывым. Гэта таксама пацвярджаў сам Мустафа Озат.

З моманту землятрусу ў Турцыі, які адбыўся ў ноч з нядзелі, 5 лютага на панядзелак, прайшло амаль трое сутак.