Усе навіны

Спартыўны дырэктар «Хатайспора» загінуў у выніку землятрусу

21 лютага 2023, 16:46

«Хатайспор» паведаміў, што спартыўны дырэктар клуба Танер Савут загінуў.

Прычынай смерці стаў землятрус у Турцыі. Савут загінуў пад заваламі дома. Яму было 48 гадоў.

Да «Хатайспора» ён далучыўся ў ліпені 2022 года. Да гэтага ён быў спартыўным дырэктарам «Манісы».

Як футбаліст выступаў за «Ізмірспор», «Гезтэпе», «Сііртспор», «Сакарасор», «Аланьяпор» і «Такатспор».

Раней стала вядома, што ад землятрусу загінуў футбаліст каманды Крысціян Атсу. «Хатайспор» да гэтага абвясцііў пра зняцце з чэмпіянату Турцыі.