Усе навіны

Гвардыёла не ўключыў Дэ Бруйнэ, Стоўнза і Лапорта ў заяўку на матч з «Лейпцыгам»

21 лютага 2023, 20:35

«Манчэстэр Сіці» аб'явіў заяўку на першы матч 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Лейпцыга».

Галоўны трэнер Хасэп Гвардыёла не ўключыў Кевіна Дэ Бруйнэ, Джона Стоўнза і Эмерыка Лапорта ў спіс футбалістаў, якія адправяцца ў Германію.

Дэ Бруйнэ да гэтага не прапусціў ні адну з шасці апошніх гульняў.

Сустрэча адбудзецца заўтра, 22 лютага. Пачатак – у 23:00.